Связаться с нами

Мясцовымі органамі ўлады выбудавана дакладная сістэма работы па падтрыманні воінскіх пахаванняў, памятных знакаў, мемарыяльных комплексаў у належным стане.

У гэтай працы задзейнічаны практычна ўвесь актыў горада. І кожны ўносіць свой уклад, аддаючы даніну памяці воінам-пераможцам.

Сёння, напярэдадні Дня Перамогі, работнікамі Бабруйскай Фабрыкі мастацкіх вырабаў пры тэхнічнай падтрымцы ГП «Гарсвятло г.Бабруйска» быў наведзены належны парадак і добраўпарадкаваны памятны знак у гонар бабруйчан, якія загінулі на франтах і ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.