23 красавіка 2025 года супрацоўнікі Бабруйскай «Фабрыкі мастацкіх вырабаў» прынялі ўдзел у 3-ім Рэспубліканскім маладзёжным кірмашы вакансій, дзе расказалі пра дзейнасць прадпрыемства з магчымасцямі працаўладкавання.
На мерапрыемстве прадстаўнікі фабрыкі расказалі аб вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, прадэманстравалі ўзоры прадукцыі і адказалі на пытанні зацікаўленых удзельнікаў. Маладыя людзі змаглі даведацца пра вакансіі, умовы працы і перспектывы прафесійнага росту на прадпрыемстве.