Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Дырэктыву №12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы".
Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай работы, актуалізацыю нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе ідэалагічную сферу.
Дырэктывай прадугледжваецца зацвярджэнне канцэптуальных асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прапаганда падзялянага ўсім грамадствам разумення дзяржаўнасці беларускага народа, уніфікацыя падыходаў па правядзенні ідэалагічнай работы з насельніцтвам і яе ацэнцы, абавязак рэалізоўваць ідэалогію беларускай дзяржавы ва ўсіх сферах і суб'ектах гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці, забеспячэнне ўцягвання ў прадзяржаўнае інфармацыйна-ідэалагічнае поле грамадзян, занятых у прыватным сектары нацыянальнай эканомікі.
Дырэктыва № 12 ад 9 красавіка 2025 г.
Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.