Связаться с нами

Дарагія жанчыны!

Ад імя ўсіх мужчын - работнікаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста з радасцю віншую вас з Днём жанчын!

Ва ўсе часы мір на зямлі, згода і дабрабыт людзей трымаліся на жаночым імкненні да стварэння, захаванні сямейных каштоўнасцяў, на ўменні чула і шчыра клапаціцца аб родных і блізкіх, выхоўваць дзяцей і падтрымліваць сваіх мужчын на жыццёвым шляху.

Дзякуй вам за тое, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці, вы застаецеся верныя традыцыйным каштоўнасцям і галоўнаму прызначэнню - працягваць жыццё на Зямлі і рабіць свет лепшым. Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё і працвітанне роднай Беларусі, паспяхова сумяшчаючы працу з клопатамі аб сям'і.

У сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працуюць выдатныя жанчыны, якія ўвасобілі ў сабе самыя лепшыя якасці - адданасць выбранай справе, працавітасць, стойкасць і жыццёвую сілу.

Шчыра жадаю вам сямейнага шчасця, усмешак, моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай пачатак вясны прынясе ўсім выдатны настрой, зарад бадзёрасці і аптымізму!

Са святам!

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Юрый Назараў

Крыніца:Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.