Мадэль: 52-2023
Склад: солома
Апісанне:
Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з'яўляюцца адной з найбольш нацыянальна адметных форм выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства набыў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Вызначэнне "беларуская саломка" набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў. Для ўдакладнення кошту тэлефанаваць у аддзел маркетынгу |