Наш родны горад зменьваецца з кожным днём, і мы заўсёды рады ў гэтым удзельнічаць!
Для стварэння дэкаратыўнага металавырабы "буслы" нашым майстрам спатрэбілася не мала часу і намаганняў, і вось, зараз гэтая выдатная скульптура ўпрыгожвае пр-т Георгіеўскі г. Бабруйска!
Гэтая птушка-сімвал Беларусі яшчэ з тых часоў, калі нашы продкі верылі ў розных багоў. Яны думалі, што пасля смерці душа чалавека перасяляецца ў бусла і ляціць у «вырай» – нязведаны край. Па вясне чакалі вяртання птушак, працягу жыццёвага цыкла прыроды і людзей. Беларусы лічылі буслоў прадвеснікамі шчасця і дабрабыту, звязвалі з імі надзеі на папаўненне ў сям'і.
З даўніх часоў жыхары вёсак майструюць спецыяльныя платформы на дахах дамоў ці слупах, каб птушкам было зручней гнездавацца. Хоць па колькасці папуляцыя бусла ў Беларусі далёка не на першым месцы, здаўна ва ўяўленні многіх людзей птушка звязана з нашай краінай. Для нас бусел-птушка-заступнік народа, чыстага душой, шчырага верай і дабром. У народным фальклоры і класічнай літаратуры белыя крылы буслоў абараняюць нашу Зямлю ад злых сіл. Беларусы ніколі не былі агрэсарамі-заваёўнікамі, не развязвалі рэлігійных войнаў і не