Зноў абраным дэпутатам Бабруйскага гарадскога савета 29-га склікання ва ўрачыстай абстаноўцы 4 сакавіка ўручылі пасведчанні. Старшыня гарадской выбарчай камісіі Валянціна Алімбачкова шчыра павіншавала народных выбраннікаў з перамогай на выбарах.
- Я перакананая, што ваш прафесіяналізм, вопыт і веды, асабістыя якасці дапамогуць вам эфектыўна працаваць на карысць нашага горада, – сказала Валянціна Іванаўна. - Жадаю вам, перш за ўсё, моцнага здароўя і сіл. Жадаю выконваць усе пастаўленыя задачы. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у высакароднай справе служэння сваім выбаршчыкам.
Нагадаем, у Бабруйскі гарсавет 29-га склікання было абрана 40 дэпутатаў, якія ў бліжэйшыя 5 гадоў будуць працаваць для росквіту і развіцця горада на Бярэзіне, дабрабыту яго жыхароў.
Крыніца: Bobrlife