Связаться с нами

Некалькі тысяч патрыётаў сваёй краіны сабраліся каля Палаца мастацтваў. Дух адзінства і стварэння, гармоніі і любові да Радзімы лунаў у паветры. Людзі розных узростаў, прафесій і веравызнанняў. Мы ўсе разам захоўваем гісторыю і культуру нашай краіны! Разам шануем традыцыі нашых продкаў! Разам ганарымся сваёй Радзімай і будуем будучыню Беларусі, дзе кожны чалавек важны і ўнікальны! Усе разам ідзем у нагу з часам-толькі наперад!

Лепшыя творчыя калектывы Бабруйска стварылі непаўторную атмасферу. Беларускія сцягі, усмешкі, танцы, падпеўкі... 19 верасня Бабруйск паказаў адзінства сэрцаў. Беларусы ніколі не збочаць з абранага шляху, ніколі і нікому не прададуцца, не аддадуць сваю незалежнасць, цэласнасць і мір! Разам мы справімся з любымі выклікамі часу і пераадолеем любыя выпрабаванні!

Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская далучылася да патрыётаў горада і выступіла перад бабруйчанамі, павіншаваўшы З Днём народнага адзінства.

Эфектнае шоу паказаў бабруйчанам пажарны-выратавальнік, двухразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Яўген Лось разам па сваімі калегамі.

Адразу пасля канцэртнай часткі жыхароў і гасцей горада чакала дыскатэка ад дыджэяў радыё Zефир FM. Святочны дзень завершыцца цудоўным салютам.

Крыніца: Bobrlife