Связаться с нами

У дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі культурна» асветны цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта 18 верасня 2024 года адбылося пасяджэнне экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў. На пасяджэнні былі прадстаўлены вырабы ўтылітарнага і функцыянальнага характару. Экспертнай камісіяй былі разгледжаны галаўныя ўборы з саломкі, выкананыя ў тэхніцы пляцення; калекцыі вырабаў з лёну (сукенкі, кашулі, блузы), у тым ліку дзіцячае адзенне, з элементамі вышыўкі; камплекты сталовай бялізны, абрусы, сурвэткі, пледы тканыя, пано з вышыўкай, вырабы з керамікі, функцыянальнага і дэкаратыўнага характару, скрыначкі, плеценыя з лазы, лялькі і іншыя сувенірныя вырабы.

Крыніца: «Белмастацпромыслы»