Выязная нарада ДПТА «Белмастацпромыслы» адбылася 8 жніўня ў ГПУ НП «Белавежская пушча». Госці азнаёміліся з гандлёва-вытворчай базай Нацыянальнага парку, а таксама ўдзельнічалі ў абмеркаванні Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2026-2030 гады і праграмы развіцця ДПТА «Белмастацпромыслы» на 2025-2030 гады.