Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі арганізацый
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!
Сардэчна віншую Вас З Днём Перамогі!
Гэтае свята асабліва дарог усім нам. Ён упісаны ў гісторыю нашай дзяржавы як прыклад вялікага яднання ўсяго народа, які адстаяў свабоду, гонар і незалежнасць Радзімы. Колькі б гадоў ні мінула з вясны 1945 года, мы не забудзем, што гэта была вялікая перамога справядлівасці над злом і гвалтам.
У нашай памяці назаўсёды застануцца тыя, хто паклаў на алтар Айчыны свае жыцці, хто вярнуўся і ўздымаў з руін краіну пасля вайны, хто, не шкадуючы сіл і здароўя, працаваў у тыле. Наш абавязак-захаваць для будучых пакаленняў беларусаў гістарычную праўду пра гераізм і подзвіг савецкіх салдат і афіцэраў, народных апалчэнцаў і партызан, працаўнікоў тылу, якія цаной уласных жыццяў выратавалі свет ад фашызму.
У гэтае знамянальнае свята шчыра жадаю ўсім шчасця, моцнага здароўя, міру кожнаму дому і нашай роднай Беларусі. Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, добрых пачынаннях, адданасці свайму народу і любові да Айчыны.
Са святам!
Юрый Назараў
Источник: Управление делами Президента Республики Беларусь.