Связаться с нами

Бабруйская "Фабрыка мастацкіх вырабаў" працягвае прымаць удзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства".

     Па Беларусі працягвае падарожнічаць рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства". З сённяшняга дня імпрэза пачынаецца ў Лідзе. 10 і 11 студзеня жыхароў горада і яго гасцей чакаюць выставы, конкурсы, акцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы і вялікі гала-канцэрт. Таксама гэтымі днямі будзе працаваць выстава Вялікага тэатра Беларусі.

     Працаўнікі Бабруйскай «Фабрыкі мастацкіх вырабаў» прымаюць удзел у «Марафоне адзінства» ў горадзе Ліда, прадставіўшы разнастайныя сувеніры з саломкі, ільняныя вырабы: абрусы, чайныя і сталовыя камплекты, адзенне з нацыянальнымі матывамі.

 

     Для гасцей падрыхтаваны майстар-клас па саломапляценні, якое ўваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Майстар-клас па саломапляценні карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод падрастаючага пакалення.