Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую Вас са Святам працы.
Беларускі народ ва ўсе часы славіўся працавітасцю і гаспадарскім падыходам да справы, што дазволіла нам уладкаваць сваю дзяржаву і захаваць мір на роднай зямлі.
Сёння, калі абвастрылася глабальная канкурэнцыя за рынкі і рэсурсы, асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом, прымножыць дастатак грамадзян, забяспечыць шчаслівую будучыню дзецям і ўнукам. Гэта магчыма дзякуючы добрасумленнаму і адказнаму стаўленню да даручанага ўчастку працы, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў, наватарскаму падыходу да вырашэння паўсядзённых задач.
Значным фактарам умацавання беларускай мадэлі грамадскага развіцця з'яўляецца сацыяльнае партнёрства і канструктыўны дыялог органаў дзяржаўнай улады і прафсаюзнага руху, якое адзначае сваё 120-годдзе.
Упэўнены, працягваючы традыцыі пакалення пераможцаў, мы замацуем за Рэспублікай Беларусь славу моцнай, сучаснай і тэхналагічна развітай краіны.
У гэты святочны дзень дзякую кожнаму, хто адданы справе і штодня сваёй працай уносіць уклад у росквіт нашай Радзімы.
Жадаю новых здзяйсненняў і прафесійных перамог. Міру і дабрабыту вам і вашым сем'ям.
З Першамай!
Аляксандр Лукашэнка
Крыніца: Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.