Работнікі Бабруйскай ФМВ пабывалі на мерапрыемствах "Марафона адзінства", а Прэзідэнцкі аркестр выступіў на вытворчасці ААТ "ФанДоК"
З вялікім задавальненнем работнікі Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў далучыліся да мерапрыемстваў маштабнай акцыі "Марафон адзінства", якая прайшла 15-16 лістапада ў Бабруйску.
Праграма была, як заўсёды насычанай і арыгінальнай. Так, віртуозы Прэзідэнцкага аркестра правялі майстар-клас у дзіцячай школе мастацтваў №2 Бабруйска імя У.У.Алоўнікава. Гэта стала падарункам навучэнцам ад "Марафона адзінства".
Прадстаўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі "Марафон адзінства", дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыходоўскі расказаў, што майстар-клас ад Прэзідэнцкага аркестра - гэта асаблівая форма работы з юнакамі. Найперш, з самымі маленькімі жыхарамі нашай краіны.
“Дзевяць топавых музыкаў Прэзідэнцкага аркестра сёння сыгралі цудоўны канцэрт. І гэта быў сапраўдны майстар-клас. Сёння дзеці не проста глядзелі на іх, але і былі з імі адзіным цэлым”, – заўважыў Максім Прыхадоўскі.
Таксама Прэзідэнцкі аркестр выступіў перад калектывам ААТ "ФанДОК". Канцэрт адбыўся ў адным з цэхаў прадпрыемства.
"ФанДОК" - гэта дрэваапрацоўчае прадпрыемства з амаль стогадовай гісторыяй. Тут вырабляюць самую шырокую лінейку вырабаў з драўніны: кухонную і карпусную мэблю, дзвярныя блокі, дошкі падлогі і шматлікае іншае. Дарэчы, літаральна тыдзень таму прадпрыемству споўнілася 95 год.
“Мы не маглі меркаваць, што ў нас будзе выступаць Прэзідэнцкі аркестр. Я сам па сабе дастаткова крэатыўны чалавек, але такога крэатыву мы дакладна не чакалі, - распавёў генеральны дырэктар "ААТ "ФанДОК" Андрэй Партянкоў. – Гэта вельмі ўзрадавала нас, натхніла калектыў. Мы проста не чакалі такога падарунку”.
Выступленне сапраўды натхніла. Рабочыя не проста слухалі вядомыя кампазіцыі ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, але і з задавальненнем танчылі. Работніца “ФанДОКа” Галіна Алейнік лічыць, што канцэрт атрымаўся атмасферным і запамінальным. "Я калісьці займалася ў танцавальным гуртку і з радасцю патанцавала зараз", - падкрэсліла яна.
Прадстаўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі "Марафон адзінства", дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі расказаў, што такія канцэрты - гэта абсалютна новая форма, якая знайшла сваё прымяненне на "Марафоне адзінства". “Калі артысты прыходзяць на прадпрыемствы, калі Прэзідэнцкі аркестр можа прыехаць і проста ў цэху правесці канцэрт. Для нас прынцыпова важныя эмоцыі людзей. Яны чакалі гэтай падзеі. Лічу, што гэта цудоўная форма, якая дапамагае нам быць яшчэ бліжэй. І ўсе, хто быў сёння на канцэрце, як мне падаецца, атрымаў зарад энергіі”, – падкрэсліў Максім Прыхадоўскі.
Крыніца: Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь