Связаться с нами

     14 студзеня ў ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска” адбыўся творчы вечар Аляксандры Гайдук “Вера. Надзея. Каханне». Работнікі Бабруйскай "Фабрыкі мастацкіх вырабаў" прысутнічалі на гэтым вечары і атрымалі масу станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў ад праслухоўвання любімых песень у выкананні таленавітай спявачкі і актрысы.

     Спецыяльным госцем на гэтым вечары стаў народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў. Разам з ім Аляксандра Гайдук выканала папулярныя хіты эстрады, цудоўныя дуэты, а таксама песні з вядомых і любімых кінафільмаў.