Связаться с нами

27 студзеня завяршыла сваю працу выстава дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь", якая на працягу месяца праходзіла ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа".

На цырымонію падвядзення вынікаў выставы сабраліся ўсе, хто браў удзел у яе арганізацыі і правядзенні.

Усіх прысутных прывітаў першы намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Шкрэд. Ён выказаў словы падзякі ўсім, хто быў задзейнічаны ў арганізацыі выставы, яе ўдзельнікаў, партнёраў і гасцей, а таксама агучыў прывітальны адрас ад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава.

У прывітальным адрасе Кіраўнік спраў Прэзідэнта адзначыў, што поспех выставы заключаецца ў нашых людзях: «Мы ўмеем працаваць, ствараць, тварыць, рабіць навуковыя адкрыцці, пакараць космас, гадаваць хлеб, вырабляць найшырэйшы спектр прадукцыі, вырашаць самыя складаныя задачы і дабівацца пастаўленых мэт.

Мы беражліва захоўваем спадчыну і традыцыі нашых продкаў, мы клапоцімся пра нашых старых і дзяцей, і разам робім усё магчымае, каб Беларусь была паспяховай, высокаразвітай краінай, з багатым чалавечым, тэхналагічным і эканамічным патэнцыялам.

Сведчаннем таму стала гэтая маштабная ўнікальная выстава дасягненняў суверэннай Беларусі.

Яе мэтай было паказаць і расказаць, у першую чаргу маладому пакаленню, чаго дасягнула наша краіна за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, любові да Радзімы і сапраўднаму патрыятызму.

Сёння ўжо можна з упэўненасцю сказаць, што выстава прайшла з вялікім поспехам, і тая цікавасць, якая была да яе праяўлена з боку грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных гасцей, перасягнула ўсе чаканні. Поспех каласальны. За месяц працы выставы яе наведала амаль 400 тысяч чалавек з розных куткоў Беларусі і не толькі, у тым ліку каля 150 тысяч дзяцей.

У рамках выставы адбылося каля 70 культурна-забаўляльных падзей, 25 дзелавых мерапрыемстваў, на канцэртнай пляцоўцы выступілі 74 творчыя калектывы, у тым ліку Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкі аркестр, канцэрт якога сабраў амаль тысячу чалавек.

Выстава "Мая Беларусь" наглядна прадэманстравала, што, калі мы разам, мы можам зрабіць усё! Пастаўленыя намі мэты дасягнуты. Выстава выклікала ў беларусаў шчырыя эмоцыі: гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне дачынення да дасягненняў і будучых поспехаў нашай любімай Беларусі.

Таму выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто быў задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні выставы, творчай групе, тэхнічнаму персаналу, усім экспанентам, дзяржаўным органам і арганізацыям, грамадскім аб'яднанням, студэнтам і навучэнцам, якія дапамагалі ў працы выставы, і многім-многім іншым, хто ўносіў свой пасільны ўклад у тое, каб выстава адбылася і прайшла на найвышэйшым арганізацыйным узроўні.

Віншую ўсіх з паспяховым правядзеннем выставы і жадаю новых перамог і высокіх дасягненняў!», - гаворыцца ў віншаванні.

Мікалай Шкрэд таксама ўручыў удзельнікам выставы Падзякі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падзяка Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за эфектыўнае супрацоўніцтва ў арганізацыі правядзення грамадска значнага мерапрыемства - выставы дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь" аб'яўлена:

Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Брэсцкаму абласному выканаўчаму камітэту;

Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту;

Гомельскаму абласному выканаўчаму камітэту;

Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту;

Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту;

Магілёўскаму абласному выканаўчаму камітэту;

Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту;

Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

Міністэрству энергетыкі Рэспублікі Беларусь;

Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Рэспублікі Беларусь;

Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь;

Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;

Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту Рэспублікі Беларусь;

Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам";

Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі;

Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці;

Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці;

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

Дзяржаўнай установе "Сакратарыят Назіральнай рады Парка высокіх тэхналогій";

Грамадскаму аб'яднанню "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Падзякі ўдастоены і працоўны калектыў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" за добрасумленную работу, прафесіяналізм і належнае выкананне пастаўленых задач па арганізацыі падрыхтоўкі і забеспячэнню правядзення грамадска значнага мерапрыемства - выставы дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь".

Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.