Связаться с нами

14 лютага 2025 г. у Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбыўся ўрачысты сход па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйска за 2024 год.

Лепшыя працоўныя калектывы і работнікі розных сфер былі ўзнагароджаны пераходзячымі ганаровымі сцягамі, дыпломамі, ганаровымі граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі. На сцэну ўзнімаліся кіраўнікі прадпрыемстваў, педагогі і медыкі, навучэнцы і перадавікі вытворчасці. Для кожнага знайшліся словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё любімай справы.

Бабруйская "Фабрыка мастацкіх вырабаў" прыняла ўдзел у спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці і заняла 1-е месца з уручэннем дыплома I ступені і грашовай прэміі.