Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў Указ нумар 144 "Аб узнагароджанні вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".
Вымпелам узнагароджаны шэсць беларускіх гарадоў, якія з'яўляюцца ўзорамі гераізму і народнай стойкасці, праяўленымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.
Населеныя пункты, узнагароджаныя вымпеламі, з'яўляюцца дастойным прыкладам баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, якія былі праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзевяць населеных пунктаў краіны ўдастоены ўзнагароды ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і чарговай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, учыненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.
Усяго ў Беларусі гэтай узнагароды ўдастоены 36 гарадоў населеных пунктаў.
Крыніца: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.