За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82% выбаршчыкаў, паведаміў у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Папярэдняя інфармацыя аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 2,02 працэнта;
Канапацкая Ганна Анатольеўна - 1,86 працэнта;
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 86,82%;
Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч - 3,21 працэнта;
Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч - 1,74%;
супраць усіх - 3,60%.
Выніковая прэс-канферэнцыя ЦВК Беларусі "Аб папярэдніх выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" адбудзецца 27 студзеня ў 11.00 у Інфармацыйным цэнтры ЦВК Беларусі.
"У 20.00 закрыліся ўчасткі для галасавання, пачаўся працэс падліку галасоў. Абстаноўка ў перыяд асноўнага дня галасавання на ўсіх участках была спакойная, штатная, кантралюемая. Якіх-небудзь злачынстваў, злосных правапарушэнняў не зафіксавана. Таксама не зафіксаваны выпадкі якіх-небудзь скарг у адрас ЦВК. Прынамсі на гэты час скаргаў няма ні ад кандыдатаў, ні ад грамадзян наконт правядзення працэдуры галасавання. Былі адзінкавыя выпадкі фатаграфавання запоўненых бюлетэняў. Былі адзінкавыя выпадкі фатаграфавання запоўненых бюлетэняў, спроба іх вынасу з участку. Нейкіх пазаштатных сітуацый не ўзнікала", - адзначыў Ігар Карпенка.
Крыніца: Кіраўніцтва справамi Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.